Праваабаронцы заклікаюць падтрымаць палітзняволеных жанчын. Вось як гэта можна зрабіць


Да другой гадавіны з пачатку жаночых маршаў, 12 жніўня, Майстэрня паштовак салідарнасці разам з кампаніяй #FreeViasna зрабілі стыкерпак, які дапаможа выказаць павагу, любоў і пяшчоту палітзняволеным жанчынам.

Абвестка праваабаронцаў на падтрыманне жанчын.
Фота: /spring96.org

«Мы дашлем налепкі ўсім ім за краты і запрашаем вас дадаць вашыя словы падтрымкі», – пішуць праваабаронцы «Вясны».

Прапануецца пакінуць вестачку любой палітзняволенай жанчыне ў онлайн-форме Майстэрні, а валанцёркі і валанцёры перапішуць яе на дызайнерскую паштоўку і дашлюць разам са стыкерпакам.

Напісаць можна як некалькі кароткіх сказаў са словамі падтрымання, так і паўнавартасны ліст. Лісты перапісваюцца на дызайнерскія паштоўкі Майстэрні.

Калі вестачкі атрымаюць не ўсе жанчыны, праваабаронцы абяцаюць самыя ім падпісаць паштоўкі салідарнасці.

«Наш салідарны абавязак – падтрымаць жанчын у няволі. Давайце зробім гэта разам!» – заклікае «Вясна».

Каментар
Мужчыны размаўляюць з мужчынамі. Што зрабілася са статусам жанчын праз два гады пасля жаночых маршаў?
2022.08.10 12:16

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў