Эканоміка Беларусі паказала найгоршы вынік сярод краінаў ЕАЭС


За першае паўгоддзе 2022 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі абваліўся на 4,2 %. Гэта найгоршы вынік сярод усіх краін Еўразійскага саюзу, паведамляюць у справаздачы Еўразійскага банку развіцця.

Фота: Белсат

Сярод краінаў ЕАЭС за шэсць месяцаў ВУП скараціўся таксама ў Расеі, але толькі на 0,5 %.

Пры гэтым у Казахстане ён вырас на 3,4 %, Кыргызстане – на 6,3 %, а Таджыкістане – на 7,4 %.

Найлепшыя вынікі паказвае Арменія, эканоміка якой з пачатку года дадала ў росце 11,8 %.

Аналітыка
«Як мёртваму паможа». У Мінэканомікі распавялі, як ратуюць эканоміку. У эканаміста іншая выснова
2022.08.08 08:45

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў