Змяніліся правілы перасячэння мяжы: усе вакцыянаваныя вызваляюцца ад каранціна


Згодна з новымі правіламі, цяпер усе вакцыянаваныя грамадзяне, якія прыязджаюць у Беларусь, вызваляюцца ад каранціну.

Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 26 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Для гэтага трэба падаць дакумент, які пацвярджае вакцынацыю і адпавядае пэўным патрабаванням:

  • курс вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 павінен быць завершаны ў тэрмін ад 1 да 12 месяцаў да даты прыбыцця;
  • павінны быць пазначаныя прозвішча, імя, імя па бацьку (калі ёсць);
  • сертыфікат мае змяшчаць дату заканчэння курсу вакцыны;
  • мусіць быць на расейскай, беларускай або англійскай мове.

Акрамя гэтага, усе замежнікі па прыездзе абавязаныя прад’яўляць дакументы, якія пацвярджаюць мэту паездкі, перакладзеныя на адну з дзяржаўных моваў, – беларускую або расейскую.

Дакладнасць перакладу або сапраўднасць подпісу перакладчыка на перакладзе мусіць быць засведчаная натарыусам.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў