У Менску затрыманы прафесійны трэнер і трыятланіст Аляксей Адамовіч


11 жніўня быў затрыманы прафесійны трэнер і трыятланіст Аляксей Адамовіч.

Трэнер і трыятланіст Аляксей Адамовіч.
Фота: adamovich.alexey / Instagram

Па яго прыйшлі на працу і павезлі дадому на ператрус, які праводзіўся згодна з пастановаю паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Пасля ператрусу яго павезлі на допыт у Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Нагадаем, што Аляксей быў затрыманы раней – 27 снежня 2020 года, калі ён вяртаўся з трэніроўкі. Суддзя Маскоўскага раёну Піражкова арыштавала яго тады на 10 содняў паводле «народнага» артыкулу 23.34.

Пазней Аляксей праз гэта страціў працу настаўніка фізкультуры ў школе. Дома спартоўца чакаюць жонка і два непаўнагадовыя сыны.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў