У гадавіну забойства Тарайкоўскага каля станцыі метро Пушкінская затрымалі хлопца, які хацеў ускласці кветкі


У пераходзе каля станцыі метро Пушкінская ўвечары 10 жніўня быў затрыманы 23-гадовы Кастусь Цаўлоўскі.

Верагодна момант затрымання Кастуся Цаўлоўскага каля станцыі метро Пушкінская ў Менску 10 жніўня.
Фота: nashaniva / Telegram

Як паведамляюць сведкі, якія бачылі затрымання, хлопец прынёс кветкі і пайшоў па лесвіцы ўніз. Да яго падбеглі супрацоўнікі ў цывільным і затрымалі.

«Ён кветкі на слуп зачапіў. Падышлі двое, вярнулі яго, кветкі знялі і яму аддалі, потым падышоў трэці і хлопца адвялі ў пераход», – кажа сведка падзей.

Увечары Кастусь Цаўлоўскі з’явіўся ў спісе затрыманых, якія вядуць валанцёры. Верагодна, яго даставілі на ІЧУ.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў