Афіцыйны Менск адклікаў згоду на прызначэнне Джулі Фішэр амбасадаркаю ЗША


Часовы павераны ў справах ЗША Рубэн Аруцюнян быў выкліканы ў МЗС Беларусі ў сувязі з увядзеннем новага пакету амерыканскіх санкцыяў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз у адказ на зварот РИА Новости.

У адказ на ўвядзенне санкцыяў улады Беларусі адклікалі сваю згоду на прызначэнне Джулі Фішэр амбасадаркай ЗША ў Менску. Нагадаем, Джулі Фішэр прызначылі амбасадаркай у Беларусі са снежня 2020 года, аднак улады Беларусі не выдалі ёй візы для ўезду ў краіну, і таму дыпламатка працуе з Вільні.

Таксама ў МЗС прапанавалі амерыканскаму боку да 1 верасня скараціць колькасць працаўнікоў сваёй амбасады ў Менску да 5 чалавек.

«Улічваючы страту дзейнай амерыканскай адміністрацыяй даверу з боку Беларусі, узгадненне ўсіх новых праектаў, грантаў і праграмаў па лініі ўраду ЗША з нашага боку прыпыняецца да моманту вяртання такога даверу», – заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Ён дадаў, што беларускі бок пакідае сабе права прыняць дадатковыя захады.

Hавiны
Амбасадарка ЗША: Беларусь сённяшняя ашаламляльна адрозніваецца ад Беларусі ўсяго год таму
2021.08.09 11:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў