NATO: Беларусь павінна спыніць зламысныя дзеянні ў адносінах да суседзяў


Беларусь павінна спыніць дапамогу Расеі ў вайне і спыніць варожыя дзеянні ў адносінах да суседніх краінаў. Заклік да такіх крокаў змешчаны ў выніковым камюніке сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-чальцоў NATO. Агулам Беларусь згадваецца ў дакуменце сем разоў.

У Вільні 11 ліпеня завяршыўся першы дзень саміту NATO.
Фота: nato.int

11 ліпеня ў выніковым камюніке сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-чальцоў NATO у Вільні змешчаны заклік да Беларусі і іншых краінаў, якія падтрымлівалі агрэсію Расеі супраць Украіны, спыніць свае дзеянні. Апроч таго, Беларусь заклікалі спыніць варожыя крокі ў дачыненні краінаў-суседзяў. У выніковым дакуменце першага дня Віленскага саміту Альянсу таксама асуджаецца намер размясціць ядравую зброю на беларускай тэрыторыі.

«Мы заклікаем усе краіны не аказаць ніякага судзеяння расейскай агрэсіі і асуджаем усіх, хто актыўна спрыяе вайне Расеі. Падтрымка Беларусі сыграла важную ролю, паколькі яна працягвае прадстаўляць сваю тэрыторыю і інфраструктуру, каб расейскія сілы маглі атакаваць Украіну і працягваць расейскую агрэсію. У прыватнасці, Беларусь, а таксама Іран павінны спыніць сваё пасобніцтва Расеі і вярнуцца да выканання міжнароднага права», – гаворыцца ў камюніке.

Лідары краін NATO таксама асудзілі намеры Расеі размясьціць ядравую зброю ў Беларусі.

«Мы асуджаем абвешчаны Расеяй намер размясціць ядравую зброю і ядравыя сістэмы на беларускай тэрыторыі, што яшчэ раз дэманструе, як неаднаразовыя дзеянні Расеі падрываюць стратэгічную стабільнасць і агульную бяспеку ў еўраатлантычным рэгіёне», зазначаецца ў дакуменце.

Асобна ў камюніке NATO пракаментавана магчымае размяшчэнне наймітаў ЧВК Вагнера ў Беларусі і паглыбленне беларуска-расейскай ваеннай інтэграцыі.

«Паглыбленне ваеннай інтэграцыі Расеі з Беларуссю, у тым ліку разгортванне перадавога расейскага ваеннага патэнцыялу і вайсковага персаналу ў Беларусі, мае наступствы для рэгіянальнай стабільнасці і абароны Альянсу. NATO будзе захоўваць пільнасць і працягваць уважліва сачыць за развіццём падзей, у прыватнасці, за магчымым разгортваннем так званых прыватных ваенных кампаній у Беларусі. Мы заклікаем Беларусь спыніць зламысныя дзеянні супраць сваіх суседзяў, выконваць правы чалавека і асноўныя свабоды і выконваць міжнароднае права», – гаворыцца ў камюніке.

Раней паведамлялася, што на выніковым брыфінгу 11 ліпеня Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў, што Украіна павінна перамагчы ў вайне, бо пакуль ідзе вайна размаўляць пра далучэнне да Альянсу заўчасна. Апроч таго, ёсць пэўныя ўмовы далучэння, якія Кіеў павінен выканаць. Як перадае карэспандэнт «Белсату», аб гэтым заявіў .

Hавiны
Стольтэнбэрг пра Украіну ў NATO: Пакуль ідзе вайна размаўляць пра далучэнне заўчасна
2023.07.11 20:19

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў