Жыхара Бабруйску асудзілі на 4,5 года калоніі за палітычныя ролікі ў TikTok


Магілёўскі абласны суд палічыў, што жыхар Бабруйску Анатоль Яскевіч сваймі ролікамі ў TikTok распальваў варожасць (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і абражаў Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Як сцвярджала следства, у траўні 2021 года, выкарыстоўваючы навіну аб крушэнні вайсковага самалёта ў горадзе Баранавічы, 35-гадовы Яскевіч размяшчаў у адкрытым доступе відэазвароты, якія нібыта былі накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы ў дачыненні супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.

Таксама ў траўні 2021 года ён размясціў у TikTok у адкрытым доступе тры відэазвароты, у якіх абвінаваціў Аляксандра Лукашэнку ў цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах.

За гэта суддзя Ігар Зямцоў прызначыў Яскевічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд быў абвешчаны яшчэ 6 ліпеня, але праваабаронцы даведаліся пра гэта толькі цяпер.

Артыкулы
Жыхар Віцебшчыны пакараны 1 годам і 9 месяцамі калоніі за антываенны верш
2022.07.11 10:55

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў