Шэйман сышоў у адстаўку


Кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман сышоў у адстаўку, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Падчас працоўнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Шэймана стала вядома, што апошні сыходзіць у адстаўку з пасады кіраўніка справамі прэзідэнта. Лукашэнка прыняў гэтую адстаўку.

«Ты шмат разоў пісаў рапарт аб сыходзе ў адстаўку. Я не згаджаўся з гэтым. Але я разумею, што некалі час прыходзіць, табе хапіла ў жыцці. Я сумленна ўдзячны табе за ўсё, што зроблена», – сказаў Лукашэнка на сустрэчы.

Аб’ектыў
«Белсат» выпусціў новае расследаванне пра Шэймана і Лукашэнку
2021.03.18 22:41

Пры гэтым Лукашэнка папрасіў Шэймана не сыходзіць далёка, каб «падставіць плячо там, дзе гэта трэба будзе», а таксама папрасіў працягваць займацца Кубай, Венесуэлай і Афрыкай.

«Пакуль вельмі б папрасіў узяць на сябе, як заўсёды было, Кубу, Венесуэлу і тыя «хвасты», скажам так, у Афрыцы, пакуль ты не перадаў ураду. Таму што ў мяне была практыка, там, дзе патрабавалі надзейных, як яны казалі, блізкіх людзей, мне прыйшлося цябе пасылаць ці свайго старэйшага сына Віктара. Ён больш займаўся блізкаўсходнім рэгіёнам, а ты адкрываў акно ў Афрыку. Прашу гэта пакінуць за сабой», – сказаў Лукашэнка.

Давайце разбірацца
Адкуль багацці Віктара Шэймана?
2021.03.19 10:05

Лукашэнка таксама заявіў, што нібыта ім з Шэйманам прыйдзецца ўзяць аўтамат у рукі, каб бараніць краіну.

«Ну і яшчэ раз кажу: далёка не сыходзь. Бачыш, якая сітуацыя вакол Беларусі. Не дай бог нам з табою яшчэ ўзяць аўтамат у рукі і абараняць краіну. Не хацелася б. У цябе досвед вялікі, у мяне менш, але тым не менш. Сітуацыя няпростая», – сказаў Лукашэнка.

Віктар Шэйман – адна з найбольш набліжаных да Лукашэнкі асобаў. Раней ён займаў пасаду кіраўніком спраў прэзідэнта, дзяржсакратаром Савета бяспекі, генпракурорам, старшынём прэзідэнцкай адміністрацыі, памочнікам прэзідэнта па асаблівых даручэннях.

Hавiны
Што агульнага ў Шэймана, генерала ФСБ і Тальяці? Расследаванне «Белсату»
2021.03.28 23:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў