Месяц фатаграфіі ў Менску адкрылі ў Лодзі


Месяц фатаграфіі ў Менску адкрылі ў Лодзі. Адкрыццё Lodz fotofestiwal, у рамах якога «Месяц фатаграфіі ў Менску» прэзентаваў працы беларускіх фатографаў. Лодзь, Польшча. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Увечары 10 чэрвеня ў польскім горадзе Лодзь пачалася фотавыстава, дзе самы шчыры прыём зазналі беларусы.

Фотафестываль у Лодзі – адна з галоўных фатаграфічных падзеяў Польшчы, выставу адкрывае мэр гораду Ганна Зданоўска. Тут выстаўляюцца фатографы з усяго свету.

Адкрыццё Міжнароднага фестывалю фатаграфіі ў Лодзі, у межах якога Месяц фатаграфіі ў Менску прэзентаваў працы беларускіх фатографаў. Лодзь, Польшча. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Сёлета беларусы апынуліся ў цэнтры ўвагі: самыя доўгія апладысменты, цёплыя словы падтрымання дасталіся нам. Месяц фатаграфіі ў Менску існуе з 2014 года, але ўпершыню адкрыўся не ў Менску, а ў Лодзі.

У канцы афіцыйнай часткі ў натоўпе з’явіліся людзі ў бел-чырвона-белых масках і праспявалі «Купалінку». Вольны хор беларусаў, якія цяпер жывуць у Варшаве, зрабіўся эмацыйнаю кульмінацыяй адкрыцця. Хтосьці ў натоўпе адразу разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг.

Адкрыццё Міжнароднага фестывалю фатаграфіі ў Лодзі, у межах якога Месяц фатаграфіі ў Менску прэзентаваў працы беларускіх фатографаў. Лодзь, Польшча. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Пра падзеі ў Беларусі распавядалі і здымкі, і іншыя кірункі візуальнага мастацтва. Відэа, малюнкі, графіка – усё працавала на тое, каб распавесці еўрапейцам пра падзеі ў Беларусі.

Рэгулярна беларускія фатографы, якія фіксавалі апошнія падзеі, атрымлівалі содні арыштаў, штрафы, іхную тэхніку разбівалі, кадры выдалялі. Некаторыя былі вымушаныя з’ехаць з краіны, некаторыя засталіся без працы, бо яны не атрымалі акрэдытацыю ці іхныя СМІ зачыніліся.

Нядаўна «Медуза» размаўляла з фотакарэспандэнтамі пра іхнае жыццё пасля пратэстаў.

Месяц фатаграфіі ў Менску адкрылі ў Лодзі. Адкрыццё Lodz fotofestiwal, у рамах якога «Месяц фатаграфіі ў Менску» прэзентаваў працы беларускіх фатографаў. Лодзь, Польшча. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Месяц фатаграфіі ў Менску адкрылі ў Лодзі. Адкрыццё Lodz fotofestiwal, у рамах якога «Месяц фатаграфіі ў Менску» прэзентаваў працы беларускіх фатографаў. Лодзь, Польшча. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Адкрыццё Міжнароднага фестывалю фатаграфіі ў Лодзі, у межах якога Месяц фатаграфіі ў Менску прэзентаваў працы беларускіх фатографаў. Лодзь, Польшча. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Адкрыццё Міжнароднага фестывалю фатаграфіі ў Лодзі, у межах якога Месяц фатаграфіі ў Менску прэзентаваў працы беларускіх фатографаў. Лодзь, Польшча. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Адкрыццё Міжнароднага фестывалю фатаграфіі ў Лодзі, у межах якога Месяц фатаграфіі ў Менску прэзентаваў працы беларускіх фатографаў. Лодзь, Польшча. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Адкрыццё Міжнароднага фестывалю фатаграфіі ў Лодзі, у межах якога Месяц фатаграфіі ў Менску прэзентаваў працы беларускіх фатографаў. Лодзь, Польшча. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

 

Адкрыццё Lodz fotofestiwal, у рамах якога «Месяц фатаграфіі ў Менску» прэзентаваў працы беларускіх фатографаў. Лодзь, Польшча. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Дарэчы, улады Лодзі неаднаразова выказвалі салідарнасць адносна падзеяў у Беларусі. Напрыклад, 25 сакавіка на галоўнай плошчы гораду былі вывешаныя нацыянальныя беларускія сцягі.

Адкрыццё Міжнароднага фестывалю фатаграфіі ў Лодзі, у межах якога Месяц фатаграфіі ў Менску прэзентаваў працы беларускіх фатографаў. Лодзь, Польшча. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

У Лодзі жыве буйная і актыўная беларуская дыяспара.

Выстава «Месяц фатаграфіі ў Менску» будзе працаваць да 27 чэрвеня.

Адрас: «Art_Inkubator», вул. Тыменецкага 3.

У будні выстава працуе з 15:00 да 20:00, у выходныя – з 12:00 да 20:00.

Аліса Ганчар, belsat.eu

Стужка навінаў