Лідар гурта «Бі-2» Ігар Бортнік асудзіў палітыку Пуціна і заявіў, што не вернецца ў Расею


Вядомы спявак Ігар Бортнік, лідар гурта «Бі-2» заявіў, што не мае намеру вяртацца ў Расею. Спявак, які цяпер у ЗША з гастролямі, асудзіў Пуціна і яго палітыку. Пра гэта спявак напісаў у сваім Instagram.

Ігар Бортнік, лідар гурта «Бі-2».
Фота: Ігар Бортнік / Instagram

Ігар Бортнік, вядомы пад псеўданімам «Лёва Бі-2» у сваім Instagram напісаў пост, пад якім падпісчыкі пачалі павіншаваць з 9 траўня. Пад гэтым пастом спявак уступіў у дыскусію ў якой напісаў, што «пуцінская Расея выклікае толькі агіду і гідлівасць», «Пуцін і ўся яго разумова адсталая шваль знішчыла краіну», а таксама тое, што ў Расею ён вяртацца не мае намеру.



Пасля нападу Расеі на Украіну гурт «Бі-2» трапіў у скандал, паколькі адмовіўся выступаць у Омску, бо на сцэне віселі банэры з вялікай «Z» і словамі падтрымання вайны ва Украіне. Пасля гэтага амаль усе канцэрты гурта адмянілі ў гарадах Расеі.

Аналітыка
«Прыкмета правалу Расеі»: як адрэагаваў свет на «псеўдарэферэндумы» ва Украіне і мабілізацыю ў РФ
2022.09.21 21:30

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў