Запуск другога энергаблоку БелАЭС запланаваны на 2022 год


Цяпер другі энергаблок Беларускай атамнай станцыі праходзіць стадыю пусканаладачных працаў. Запуск плануецца ўжо сёлета, паведаміў 11 траўня намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.

«Праводзіцца комплекс пускавых аперацыяў. Усе працы ідуць паводле спецыяльных праграмаў. Мы адпрацоўваем усе тыя выпрабаванні, якія прадугледжаныя праграмамі. Праца вядзецца планава. Плануем, што сёлета блок уключым у працу», – сказаў Міхадзюк.

Hавiны
У контур энергаблоку трапіла тона смалы: што цяпер адбываецца на БелАЭС і чаму там пастаянна нешта ламаецца
2022.03.10 19:35

Першы энергаблок БелАЭС 25 красавіка быў спынены для першага планавага папераджальнага рамонту.

«Гэта рэгламентная праца, у рамках якой будзе ажыццяўляцца дыягностыка абсталявання, вузлоў, тэхналагічных сістэмаў, рэактарнай устаноўкі», – казаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Цягам гэтых планавых працаў будзе праведзеная першая перазагрузка паліва з рэактарнай устаноўкі.

Hавiны
Расея і Беларусь абмяркоўваюць магчымасць будаўніцтва другой АЭС
2022.01.09 08:55

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў