Суд зліквідаваў нізавую арганізацыю Беларускага Незалежнага прафсаюзу на «Горадня Азоце»


Паводле заявы пракурора Гарадзенскай вобласці абласны суд прызнаў нізавую арганізацыю Беларускага Незалежнага прафсаюзу працаўнікоў «Горадня Азоту» экстрэмісцкаю. Дзейнасць прафсаюзу на прадпрыемстве забаранілі, яе ліквідуюць, паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі.

«Як устанавілі, дзейнасць названай нізавой арганізацыі супярэчыла патрабаванням заканадаўству і была звязаная з распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў», – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Маёмасць арганізацыі, якая застанецца пасля выканання патрабаванняў крэдытораў пры ўмове іхнай недатычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці, сканфіскуюць.

Дзейнасць нізавой арганізацыі БНП на «Горадня Азоце» прыпынілі яшчэ ў канцы красавіка. Тады матэрыялы тэлеграм-чату прафсаюзу былі прызнаныя экстрэмісцкімі, бо арганізацыя заклікала да страйкаў з палітычнымі патрабаваннямі, заяўляла Генпракуратура.

Інтэрв’ю
«Гэта не азначае, што прафсаюзаў не стала». Размаўляем з сябрам рады СПБ Дзянісам Садоўскім
2022.05.01 10:00

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў