Крэмль увёў санкцыі супраць былых дачок «Газпрому»


Урад Расеі сваёй пастановай увёў блакавальныя санкцыі ў дачыненні 31 кампаніі, у тым ліку ўсёй групы «GAZPROM Germania», узятай пад кантроль урадам Нямеччыны.

ТАА «Газпром трансгаз Москва». Крыніца: Sputnik

У спісе непасрэдна «GAZPROM Germania GmbH», а таксама яе даччыныя структуры ў ЗША, Вялікай Брытаніі, Балгарыі, Румыніі, Польшчы ды іншых краінах. З імі забаронена здзяйсняць любыя ўгоды, аплаты і аперацыі з каштоўнымі паперамі. Таксама паведамляецца пра забарону на заход у парты Расеі.

Апроч таго, санкцыі ўвялі ў дачыненні польскай кампаніі «EuRoPol GAZ S.A». – уладальніка польскага ўчастку газаправоду «Ямал – Еўропа».

Дакумент прыняты ў мэтах выканання ўказу прэзідэнта РФ «Аб ужыванні адмысловых эканамічных захадаў у адказ у сувязі з недружалюбнымі дзеяннямі некаторых замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў».

Hавiны
Пад новыя санкцыі Еўразвязу могуць трапіць беларускія тытунь, нафта і калій
2022.05.11 20:40

ПС belsat.eu

Стужка навінаў