246-ы дзень пратэстаў: гадавіна тэракта ў менскім метро, дзень народзінаў Івонкі Сурвілы і чэргі на мяжы


Сёння, 11 красавіка, у 246-ты дзень паслявыбарчых пратэстаў, Беларусь успамінае ахвяр тэракту ў менскім метро, які адбыўся ў 2011 гаду. У той дзень у выніку выбуху на платформе метро загінула 15 чалавек. Яшчэ каля 400 чалавек пацярпела.

Цягам дня вакол мемарыялу памяці ахвяр тэракту на выхадзе са станцыі метро «Кастрычніцкая» збіраліся людзі, каб ушанаваць памяць загінулых і ўзгадаць трагічную падзею.

У Беларусі згадваюць ахвяраў тэракту ў менскім метро на станцыі «Кастрычніцкая», які адбыўся 10 гадоў таму. Менск, Беларусь. 11 красавіка 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская

Шмат хто прыносіў кветкі на месца мемарыялу.

У Беларусі згадваюць ахвяраў тэракту ў менскім метро на станцыі «Кастрычніцкая», які адбыўся 10 гадоў таму. Менск, Беларусь. 11 красавіка 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская

Штогод ля знаку «Рака жыцця» выстаўляецца Ганаровая варта з ліку работнікаў метро.

У Беларусі згадваюць ахвяраў тэракту ў менскім метро на станцыі «Кастрычніцкая», які адбыўся 10 гадоў таму. Менск, Беларусь. 11 красавіка 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская
Фота
Людзі нясуць кветкі к мемарыялу трагедыі на метро «Кастрычніцкая». Кіроўцы машын сігналяць у знак салідарнасці
2021.04.11 18:22

Вось так увечары выглядае мемарыял памяці загінулых і пацярпелых падчас выбуху ў менскім метро.

Афіцыйна справа па тэракту ў менскім метро – раскрытая, а вінаватыя ўжо даўно пакараныя смерцю. Аднак дагэтуль у справе аб тэракце 11 красавіка застаецца шмат белых плямаў. Яшчэ ў 2018 годзе «Белсат» задаў 10 пытанняў, які засталіся да гэтага часу без адказаў:

Hавiны
10 гадоў таму адбыўся выбух у метро. Ключавыя пытанні аб справе Канавалава і Кавалёва
2021.04.11 07:00

Святлана Ціханоўская таксама выказалася пра гэтую гадавіну трагедыі беларускага народу.

Яна ўзгадала, што ў той дзень была падарваная нашая бяспека, давер да суду і «тая самая стабільнасць»:

«З таго дня мы яшчэ вельмі доўга не адчувалі сябе ў бяспецы. Прайшло 10 гадоў – і рэжым зрабіў усё, каб беларусы зноў баяліся хадзіць па вуліцах сваіх гарадоў, не мелі ўпэўненасці ў тым, што будзе заўтра, і былі пазбаўленыя абароны законам».

«Пры гэтым самі беларусы дапамагаюць адзін аднаму, як і тады – 10 гадоў таму. Памятаеце, усё падвозілі пацярпелых, аказвалі медыцынскую, юрыдычную і любую іншую дапамогу. Нават у самыя цяжкія дні беларусы паказваюць, што мы – нацыя, якой хочацца ганарыцца. І нацыя, якая змагаецца – за новую Беларусь, дзе ўсе зняволеныя па палітычных матывах на волі і рэабілітаваны, дзе мы адчуваем сябе бяспечна і можам планаваць сваю будучыню, дзе закон не проста выконваецца, але і роўны абсалютна для ўсіх», – напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.

Hавiны
«Была падарвана наша стабільнасць»: Святлана Ціханоўская выказалася аб трагедыі ў менскім метро
2021.04.11 16:44

Каля амбасады Беларусі ў Варшаве адбылася акцыя памяці ахвяраў тэракту 11 красавіка 2011 года ў менскім метро.

Акрамя Варшавы акцыі памяці таксама прайшлі ў Дрэздэне, Вроцлаве, Осла і Вільне.

Акрамя гэтай сумнай даты сёння сваё 85-годдзе адзначае Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР.

«Белсат» распавёў цікавыя факты з з біяграфіі спадарыні Івонкі.

Святлана Ціханоўская таксама павіншавала Івонку Сурвілу з 85-годдзем і падзякавала яе за шматгадовую працу дзеля свабоднай Беларусі, асабістую падтрымку, пажадала моцнага здароўя. Ціханоўская падкрэсліла важнасць ролі Рады БНР у аб’яднанні беларусаў па ўсім свеце.

Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з 85-годдзем па відэасувязі.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Відэазванок працягваўся 45 хвілінаў: Сурвіла і Ціханоўская абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, дапамогу палітвязням, працу на міжнароднай арэне і арганізацыю святкавання 30-годдзя Незалежнасці 25 жніўня 2021 году.

Сёння стала вядома, што затрыманую арганізатарку выставы Таццяну Гацура-Яворскую перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Таццяна Гацура-Яворская.
Фота: zvyano.by

«Яе справа ў працы, але сутнасць абвінавачванняў застаецца нявызначанай (а значыць, і артыкулы). Па УД абвінавачванні павінны быць прад’яўлены на працягу 10 содняў, так што чакаем да наступнага чацвярга.

Цяпер Таня ў СІЗА на Валадарцы, перадачы перададзеныя, трохі выдыхаем. Сама Таня бадзёрая, наколькі дазваляюць абставіны. Мае намер змагацца да канца)», паведаміла яе знаёмая ў Facebook.

Hавiны
Затрыманую арганізатарку выставы Таццяну Гацура-Яворскую перавялі ў СІЗА на Валадарскага
2021.04.11 19:14

Дзяржпагранкамітэт Беларусі паведамляе, што выезду з краіны на межах з Літвой, Латвіяй, Украінай і Польшчай чакаюць амаль 1,9 тысяч грузавікоў.

Самая вялікая чарга ўтварылася на беларуска-літоўскай мяжы на пункце «Каменны Лог». Там выезду чакаюць больш за 490 вялікагрузаў.

Hавiны
Амаль дзве тысячы фур сабраліся на выезде з Беларусі
2021.04.11 21:07

У Горадні на матчы па гандболу з-за Пагоні ледзь не затрымалі дваіх чалавек.

Сёння, 11 красавіка, у Горадні прайшоў матч па гандболу «Кронан – СКА Менск», на ўваходным кантролі якога быў затрыманы вядомы грамадскі актывіст Максім Губарэвіч. Верагодна падставай для затрымання сталася нашыўка з Пагоняй на куртцы хлопца. Праз пэўны час Губарэвіч быў вызвалены.

Максім Губарэвіч.
Фота: maksim.hubarevich / Facebook

Таксама пад час перапынку на гандбольным матчы ледзь не затрымалі дзяўчыну. Падставаю стаў абарончы «бампер» на тэлефон з выяваю Пагоні. Яго заўважылі міліцыянты і сказалі, каб дзяўчына схавала тэлефон, іначай гэта будзе расцэнена як пікет.

Гісторыі
«Сын плача па вечарах наўзрыд, а я тлумачу – тата не памёр, не кінуў нас, а з турмы ён вернецца»
2021.04.11 11:52

АД, belsat.eu

Стужка навінаў