Сталіся вядомыя месца і час развітання з памерлай у Варшаве беларускай


Пахаванне беларускі Лізаветы, якая загінула пасля нападу ў цэнтры Варшавы, адбудзецца ў чацвер, 14 сакавіка, а 13:00 на варшаўскіх Паўночных могілках (Północny cmentarz) у зале С. Пра гэта паведаміў «Белсату» сябар Лізаветы Даніла.

Марш памяці згвалтаванай і забітай беларускі Лізы. Варшава, Польшча. 6 сакавіка 2024 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Даніла таксама выказаў вялікую падзяку ўсім за шчырае падтрыманне.

«Я атрымаў вялізную колькасць прапановаў дапамогі ад беларусаў, украінцаў, палякаў. Дактары, юрысты, святары і проста неабыякавыя людзі ўвесь гэты час падтрымлівалі, дапамагалі, былі побач, маліліся. Дзякую за Вашыя добрыя сэрцы і падтрыманне.

Ведаю, што шмат хто з Вас жадае правесці Лізу ў апошні шлях. Ліза не была ні палітычнай, ні публічнай персонай, і мы не жадаем рабіць з гэтага мерапрыемства мітынгу. Гэтае пахаванне і слова будзе нададзенае толькі святарам і блізкім», – паведаміў хлопец.

25 лютага ў Варшаве на 25-гадовую Лізавету напаў 23-гадовы Дор’ян С., згвалціў яе і душыў, праз што ў Лізаветы здарылася гіпаксія. Гэта пацягнула за сабою незваротныя наступствы для мазгоў. 1 сакавіка беларуска памерла ў шпіталі. Нападніка затрымалі праз некалькі гадзінаў пасля здзяйснення злачынства.

Рэпартаж
Слёзы, крык і цішыня. Прайшоў марш у памяць загінулай пасля нападу ў Варшаве беларускі
2024.03.06 23:28

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў