Ва Украіне сканфіскавалі 23 беларускія грузавікі з прадукцыяй


У Валынскай вобласці ва Украіне на памежным пераходзе сканфіскавалі 23 беларускія грузавікі. Сканфіскаванае пойдзе на патрэбы ўкраінскага войска, паведамляе радыё «Свабода».

Памежны пункт «Сянькоўка», Украіна. 27 студзеня 2022 года.
Фота: АД / Белсат

23 беларускія цяжкавікі былі спыненыя ва Украіне і сканфіскаваныя на патрэбы ўкраінскага войска. Мытнікі ўдакладнілі, што беларускія машыны заехалі ва Украіну яшчэ да пачатку нападу Расеі. Паведамляюць, што сканфіскавалі таксама і 3 транспартавыя сродкі на расейскай рэгістрацыі. Усе аўтамабілі – грузавікі і належаць юрыдычным асобам.

Такая захада зробленая ў межах распараджэння ўраду Украіны «Аб перадачы маёмасці на патрэбы Збройных сілаў», згодна з Законам аб прававым рэжыме ваеннага становішча.

Пакуль што гэта адзіны выпадак канфіскацыі беларускіх цяжкавікоў ва Украіне.

Hавiны
Памерлі абодва беларускія дальнабойнікі, якія трапілі пад расейскі авіяўдар ва Украіне
2022.03.11 11:22

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў