Памерлі абодва беларускія дальнабойнікі, якія трапілі пад расейскі авіяўдар ва Украіне


Беларускія дальнабойнікі Дзмітрый Шылец і Іван Рогаў 10 сакавіка трапілі пад расейскі авіяўдар ва ўкраінскім горадзе Корасцень Жытомірскай вобласці.

Раней мэр гораду Уладзімір Маскаленка паведаміў, што беларусы ў аўтамабілях знаходзіліся на тэрыторыі былога малаказавода. Яны трапілі пад абстрэл з расейскіх самалётаў, якія выляталі акурат з беларускіх аэрадромаў. Мужчыны атрымалі апёкі не сумяшчальныя з жыццём.

Паводле Zerkalo.io, 39-гадовы Дзмітрый Шылец спачатку трапіў у рэанімацыю. Родным паведамілі аб 100-працэнтным апёку цела, а таксама апёках верхніх дыхальных шляхоў. Раніцай 11 сакавіка ён памёр.

Другі беларус – 34-гадовы Іван Рогаў – таксама загінуў. Ягоная цела знайшлі ўчора, 10 сакавіка.

РР belsat.eu

Стужка навінаў