Хлопца, асуджанага за абразу міліцыянта, зноў пакаралі за абразу міліцыянта


9 сакавіка суд Нясвіжскага раёну разгледзеў справу супраць Андрэя Вараб’я, якога абвінавацілі ва ўчыненні злачынства паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). 26-гадовага хлопца раней асудзілі за абразу міліцыянта. Цяпер ізноў прызналі вінаватым у такім жа «злачынстве», піша «Вясна».

26-гадовага Андрэя Вараб’я ў ліпені летась прызналі вінаватым у абразе міліцыянта Шухаева (арт. 369 КК РБ). Суд Маскоўскага раёну Берасця прысудзіў хлопцу 1,5 года «хатняй хіміі».

Але пераследу не спынілі. Следчыя «выявілі», што 31 кастрычніка 2020 года ў Telegram-канале «Каратели Беларуси» хлопец «наўмысна падрыхтаваў і размясціў каментар, які змяшчае негатыўную ацэнку, выражаны ў непрыстойнай форме маўленчага выразу, пад фотаздымкам старэйшай інспектаркі прафілактыкі аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Нясвіжскага РАУС Таццяны Кульбіцкай». Распачалі яшчэ адну крымінальную справу.

9 сакавіка суд Нясвіжскага раёну прызнаў Андрэя Варабʼя вінаватым і прысудзіў яму 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама Андрэй мусіць выплаціць «пацярпелай» маральную кампенсацыю памерам 2000 рублёў.

Пасля вынясення другога прысуду Андрэю засталося адбыць на «хатняй хіміі» 1 год і 3 месяцы. Адбытую частку першага пакарання Андрэю залічылі.

Артыкулы
Як здзекуюцца з палітвязня Міколы Дзядка: чатыры ШІЗА за месяц, ізаляцыя ад людзей, лістоў і перадачаў
2022.03.11 17:28

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў