Бліжэйшым часам створаць камісію для рыхтавання паправак у Канстытуцыю


Улады плануюць стварыць камісію для рыхтаванні зменаў у Канстытуцыю ўжо бліжэйшым часам. Пра гэта паведаміў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, піша БелТА.

«Бліжэйшым часам яна будзе створаная. Гэта прэрагатыва кіраўніка дзяржавы. А далей канстытуцыйная камісія будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць публічна, і грамадзяне будуць мець магчымасць таксама ўносіць свае прапановы», – запэўніў Пётр Міклашэвіч.

Паводле Міклашэвіча, у паўнамоцтвах камісіі будзе выпрацоўванне канкрэтных палажэнняў новай Канстытуцыі.

Падчас Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка абяцаў, што праект новай Канстытуцыі вынесуць на рэферэндум ужо ў пачатку наступнага года.

«Пераразмеркаванне паўнамоцтваў будзе, прычым радыкальнае. Канстытуцыю новую, ужо трэцюю, мы падрыхтуем. Цягам года праект Канстытуцыі будзе гатовы, у пачатку наступнага года мы вынесем новую Канстытуцыю на ўсеагульнае абмеркаванне, на рэферэндум», – казаў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, якой будзе новая Канстытуцыя і калі можна абраць «новага Лукашэнку»
2021.02.11 15:32

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў