«Škoda» часова не будзе прадаваць папулярнай мадэлі ў Беларусі. Кампанія адмовілася спансараваць хакейны ЧС у Менску


«Škoda» часова прыпыніла продаж аўтамабіляў «Škoda Rapid» у Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт беларускага імпарцёра кампаніі.

Гэта адбылося ў сувязі з загадам Дзяржстандарту ўдакладніць фармулёўкі ва ўхваленні тыпу транспартавага сродку «Škoda Rapid». Рэалізацыю прыпынілі з 11 сакавіка.

«Škoda Rapid».
Фота: https://www.skoda-storyboard.com

«Rapid»– найбольш папулярная мадэль «Škoda». Летась у Беларусі зрэалізавалі 2069 такіх аўтамабіляў.

«Škoda» – адзін з асноўных партнёраў чэмпіянату свету па хакеі. Але ў студзені кампанія адмовілася спансараваць турнір, калі ён адбудзецца ў Менску. У выніку спаборніцтвы цалкам перанеслі ў Рыгу.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў