Украінскія памежнікі даглядаюць беларусаў на мяжы і не пускаюць ва Украіну


11 лютага грамадзяне Беларусі пачалі распавядаць пра праблемы з уездам ва Украіну. Як на аўтапераходах, гэтак і ў аэрапортах пасажыраў з беларускімі пашпартамі адводзяць асобна, а потым выклікаюць на дадатковую размову. Дзяўчына, якая ляцела з Вільні ў Кіеў, распавяла «Белсату», што яе таксама пільна даглядалі, а потым паведамілі, што ёй забаранілі ўезд ва Украіну.

Памежны пункт «Сенькоўка», Украіна. 27 студзеня 2022 года.
Фота: АД / Белсат

Усё больш паведамленняў паступае ад беларусаў, якім адмовілі ва ўездзе ва Украіну. Пасажырка самалёту Вільня-Кіеў распавяла «Белсату» пра сітуацыю з пільным аглядам і дадатковым допытам беларусаў на мяжы.

«Я ляцела з Вільні ў Кіеў. У Барыспальскім аэрапорце нас накіравалі на пашпартны кантроль. Пасля чаго прайшоў нейкі чалавек, які трымаў стос беларускіх пашпартоў і я падумала, што дадаткова правяраюць беларусаў. Калі прыйшла мая чарга правярання дакументаў, таксама ўзялі мой пашпарт і адвялі да натоўпу людзей. Мы стаялі асобна і нам загадалі чакаць. З намі былі людзі з дзяцьмі, не далі вады. Казалі, каб мы пачакалі 2-3 хвіліны», – распавяла «Белсату» дзяўчына.

Hавiны
Праблемы з уездам ва Украіну з Беларусі: праводзяць допыты і правяраюць тэлефоны
2022.02.11 12:40

Агулам людзі прачакалі на пашпартным кантролі каля 40 хвілінаў. Пры гэтым ніхто нічога не тлумачыў. Было вельмі шмат памежнікаў, на пытанні не адказвалі.

«Потым кожнага асобна заводзілі ў кабінет, дзе была супрацоўніца і задавала розныя пытанні. Усё гэта запісвалі на камеру. Пытанні задавалі кшталту, мэта візіту, да каго ляціш. Потым мы даведаліся, што звязваліся з тымі асобамі, якіх мы называлі. Усе размовы запісвалі на камеру. У мяне сфатагравалі нават дамову з маёй кампаніяй, хоць я не працую ва Украіне і гэтая дамова не мае ніякага значэння для іх. Ведаю, што тэлефанавалі знаёмай маёй сяброўкі, якая таксама ляцела са мной, патрабавалі даслаць фотаздымкі пашпарту.

У мяне няма віду на жыхарства але не парушыла ніякіх законаў, ніякіх тэрмінаў не пратэрмінавала.

Пасля допыту нас ізноў накіравалі чакаць. Потым зноў пачалі выклікаць па аднаму і аддавалі пашпарты. У мяне потым таксама папрасілі пасадачны талон на самалёт. Пасля гэтага адвялі да кіраўніцы памежнай службы, якая сказала, што прыняла рашэнне аб адмове ва ўездзе. Прычыну не патлумачылі. Пасля гэтага мяне адвялі ў пакой для мігрантаў. Праўда, дазволілі паесці, пад канвоем адводзілі ў прыбіральню. Я буду абскарджваць рашэнне. Адметна, што мне прапанавалі або самой набыць білет, або чакаць два дні, пакуль мяне адправяць назад у Вільню».

У МЗС Украіны офісу Святланы Ціханоўскай патлумачылі, што захады кантролю на ўезд ва Украіну ўзмоцненыя праз вайсковыя вучэнні ваенных вучэнняў, якія праходзяць у Беларусі з удзелам войскаў Расеі.

Hавiны
«На сувязі з МЗС Украіны». Офіс Ціханоўскай займаецца пытаннем допуску беларусаў ва Украіну
2022.02.11 16:24

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў