Пятая хваля каронавірусу: У Еўропе здымаюць абмежаванні, у Беларусі сістэма аховы здароўя на мяжы магчымасцяў


У шэрагу краінаў свету ўлады адмяняюць каронавірусныя абмежаванні. Нягледзячы на вялікую колькасць інфікаваных, штам о-мікрон менш небяспечны. Да таго ж у краінах ЕЗ вялікая колькасць вакцынаваных, людзі абароненыя ад цяжкага працякання хваробы. Адмыслоўцы лічаць, што пандэмія пераўтворыцца ў эндэмію.

Люди в масках на улицах Минска, масочный режим в городе
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ПБ / Белсат

Эндэмія характарызуецца тым, што вірус не знікае цалкам, але становіцца бяспечным, як звычайны грып, усплёск захворвання на які адбываецца ў зімовы перыяд. Адмыслоўцы САЗ пакуль вядуць дыскусіі адносна пандэміі і магчымасці пераўтварэння яе ў эндэмію. У любым выпадку эксперты сыходзяцца з меркаванні, што каронавірус не знікне і грамадству прыйдзецца навучыцца з ім жыць.

Тым часам колькасць інфікаваных каронавірусам у свеце б’е ўсе рэкорды. Паводле прадстаўнікоў САЗ, да сакавіка амаль палова насельніцтва Еўропы можа захварэць на COVID-19. Але нягледзячы на гэта, Данія і Нарвегія сталі першымі краінамі ЕЗ, якія адмянілі каронавірусныя абмежаванні. Да гэтага спісу краінаў, якія аслабляюць абмежаванні дадаліся Швецыя, Чэхія, Партугалія, Літва. Кіраўніцтва гэтых краінаў лічыць, што рост колькасці выпадкаў інфікаваных наўрад ці паставіць пад пагрозу сістэму аховы здароўя.

Hавiны
Замест доктара працуе студэнт. Як да гэтага ставіцца?
2022.02.05 17:40

Урад Польшчы пастанавіў скараціць колькасць ложкаў Covid прыкладна да 25 тысячаў. У краіне таксама адмяняюцца шматлікія абмежаванні.

«Пятая хваля пандэміі ўжо ззаду. Гэты паваротны момант пацвярджаецца ва ўсіх вымярэннях, з пункту гледжання колькасці новых інфекцыяў, аналізаў. Мы маем справу з пачаткам канца пандэміі», – заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Адам Нядзельскі.

Пятая хваля каронавірусу ў Беларусі наступае

У Беларусі нават афіцыйная статыстыка таксама ледзь не штодня ставіць новыя антырэкорды. За апошні дзень медыкі выявілі 8 783 пацыента з COVID-19, паводле справаздачы Мінздароўя, за ўвесь час пандэміі ад каронавірусу памерлі 6237 асобаў. Але гэтыя лічбы, як сцвярджаюць адмыслоўцы і медыкі, далёкія ад рэчаіснасці. Чытачы «Белсату» паведамляюць, што ў рэгіёнах толькі ў асобных школах на ўроках няма сотні вучняў і паўсотні настаўнікаў, якія хварэюць.

«Абстаноўка з эпідэміялагічнай сітуацыяй наступная: у школе 25 Віцебску хварэюць больш за 40 настаўнікаў, у вучняў па 2-3 урокі ў дзень, у класах не больш за 10 чалавек. Адміністрацыя актыўна ладзіць масавыя мерапрыемствы, мерапрыемствы прысвечаныя «Месячніку Патрыятызму».

«Сярэдняя школа 27 Горадні: пры колькасці вучняў каля 1800, сёння на занятках па хваробе адсутнічалі 284 вучні, таксама хварэе 17 настаўнікаў старэйшай школы. Пры гэтым адміністрацыя зганяе вучняў і настаўнікаў 15.02. у драмтэатр на спектакль», – пішуць чытачы «Белсату».

Чарга ў паліклініцы Берасця, Беларусь. 31 студзеня 2022 года.
Фота: Белсат

У выніку пятая хваля істотна адлюстравалася сістэме аховы здароўя, цяжар надзвычай вялікі і лекары не заўсёды даюць рады. Паводле лекараў Telegram-каналу «Белые халаты», цяпер востра адчуваецца недахоп медперсаналу. Раней шматлікіх экспертаў звольнілі паводле палітычных прычынаў, а да гэтага дадаецца тое, што многія лекары хварэюць.

«Так у Лагойску ў чырвоную зону адпраўляюць працаваць вузкіх спецыялістаў: неўролага, гінеколага і нават псіхіятра. Тэрапеўты масава хварэюць. Зразумела адпраўляюць не прапануючы – замяняць хворых лекараў камусьці неабходна, інакш ковідныя хворыя застануцца без дапамогі. Як следства – ізноў пакутуе планавая дапамога. Адзіная палёгка для медыкаў – што цяжкіх ковідных пацыентаў пакуль менш, чым у мінулую хвалю», – пішуць «Белые халаты».

Telegram-канал «Беларусь за МКАДом» паведамляе, што ў Дзяржынску каб хоць неяк разгрузіць чэргі каля паліклінікі, нават усталявалі намёт, а таксама прапаноўваюць людзям чакаць чаргі ў канферэнц-залі. Тут на лячэнні больш за 2300 пацыентаў, з якіх у рэанімацыі штодня ў сярэднім 8 асобаў. Падобная сітуацыя і ў іншых рэгіёнах.

Hавiны
Паліклінікі ў Беларусі будуць працаваць без выходных праз каронавірус
2022.02.03 11:23

belsat.eu

 

Стужка навінаў