Нацыянальны аэрапорт «Менск» збіраюцца рэканструяваць. З’явіліся фота праекту


Нацыянальны аэрапорт «Менск» паказаў новую канцэпцыю развіцця і добраўпарадкавання тэрыторыі аэрапорту, якую распрацаваў інстытут «Белдзяржпраект».

Канцэпцыя развіцця Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Выява: airport.by

«Перспектыўная стратэгія на будучыню прадугледжвае развіццё канцэпцыі гораду-аэрапорту, які прапаноўвае не толькі авіяцыйныя паслугі. Вакол яго будзе развівацца цэлы бізнэс-горад з паркінгамі, гатэлем, офісамі, выставачным і гандлёвым цэнтрам», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама прадугледжаная чыгуначная камунікацыя паміж Менскам і Нацыянальным аэрапортам, у тым ліку ўзвядзенне чыгуначнага тэрміналу.

Канцэпцыя развіцця Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Выява: airport.by

На даручэнне міністра транспарту і камунікацыяў Аляксея Аўраменкі цяпер распрацоўваецца падрабязны план паэтапнай рэалізацыі канцэпцыі з указаннем тэрмінаў яго выканання, а таксама «карта інвестара».

Тэрмінаў рэалізацыі праекту не называюць. Сказана толькі, што рэалізацыя ўсяго праекту будзе праходзіць паслядоўна ў адпаведнасці з чэргамі будаўніцтва запланаваных аб’ектаў.

Канцэпцыя развіцця Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Выява: airport.by
Канцэпцыя развіцця Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Выява: airport.by
Канцэпцыя развіцця Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Выява: airport.by
Канцэпцыя развіцця Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Выява: airport.by
Канцэпцыя развіцця Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Выява: airport.by
Канцэпцыя развіцця Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Выява: airport.by

АД, belsat.eu

Стужка навінаў