«Зачысткі не спыняцца». З Міністэрства культуры звольнілі яшчэ дзвюх работніц


З Міністэрства культуры Беларусі звольнілі начальніцу ўпраўлення аховы гісторыка-культурных каштоўнасцяў Наталлю Хвір і намесніцу начальніка аддзелу ўзгаднення і рэстаўрацыі Святлану Краюшкіну. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Спадчына».

10 студзеня ў Наталлі Хвір і Святланы Краюшкінай быў апошні працоўны дзень.

«Абедзве шчыра перажывалі за сваю справу і не давалі розным неразумным людзям рабіць дзіч на помніках, за што на іх неаднойчы скардзіліся вышэй.

Праўда, пры ўсёй кадравай цякучцы вярхушкі Міністэрства культуры нікому ў галаву не прыходзіла звальняць такіх каштоўных спецыялістаў, тым больш што штат і так невялікі. Цяпер яны сталі лішнімі», – каментуе звальненні «Спадчына».

«Толькі за мінулы год з апарату Міністэрства культуры звольненая практычна палова складу кіраўнікоў сярэдняга звяна. Каб стаць непажаданым для сённяшняга кіраўніцтва, дастаткова проста мець уласнае меркаванне і прафесійныя прынцыпы», – пракаментавала звальненні для тэлеграм-каналу BY_culture адказная за пытанні культуры і нацыянальнай спадчыны Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Наталля Задзяркоўская.

Hавiны
З бібліятэк прыбіраюць кнігу пра Скарыну. У чым правініўся беларускі першадрукар?
2022.01.06 14:45

Яна выказала меркаванне, што «зачысткі ў апараце Мінкульта не спыняцца».

«На жаль, прафесіяналы сыходзяць, а іх месцы займаюць маўклівыя выканаўцы, ад гэтага можа значна пацярпець кірунак працы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны», – лічыць Задзяркоўская.

Hавiны
«Галоўнае цяпер – чысціня кадраў». Дзяржслужачыя пра працу «да канца» і рост заробкаў
2021.12.28 11:51

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў