З палітычных прычынаў улады не дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў дзвюх лыжніц


Дзве беларускія лыжніцы – Святлана Андрыюк і Дар’я Далідовіч – паведамілі ў інтэрв’ю «Reuters», што ўлады Беларусі адхілілі іх ад міжнародных спаборніцтваў за палітычную пазіцыю.

Паводле спартовак, у снежні 2021 года Беларускі лыжны саюз дэактываваў іхныя індывідуальныя ідэнтыфікацыйныя нумары, неабходныя для ўдзелу ў спаборніцтвах.

Hавiны
«Такое зацішша, мне здаецца, перад чарговай бурай». Беларускі лыжнік – пра падзеі ў краіне
2021.01.31 09:57

Лыжніцы кажуць, што гэта было зроблена на загад кіраўніка Беларускай федэрацыі лыжных гонак Аляксандра Дараховіча, які запатрабаваў забараніць іх удзел у міжнародных спаборніцтвах і зборах краіны.

Паводле Андрыюк, гэтае рашэнне вымусіла яе прапусціць кваліфікацыйныя спаборніцтвы, якія маглі дазволіць ёй атрымаць месца на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.

«Яны (спартовыя чыноўнікі) літаральна абвінавацілі мяне ў тым, што я прыхільніца апазіцыі», – сказала лыжніца.

Цяпер яна вымушаная пакінуць Беларусь і плануе зʼехаць у Польшчу.

Фонд спартовай салідарнасці звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю лыжнага спорту (FIS) з заклікам разглядзець справу аб дыскрымінацыі атлетак і аднавіць іхнае права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Фонд збіраецца таксама звярнуцца ў Міжнародны алімпійскі камітэт.

Hавiны
«Ці рваць архіўныя фота, каб не расстралялі?» Лыжнік Далідовіч пракаментаваў ідэю забараніць БЧБ
2021.01.30 12:22

МГ belsat.eu

Стужка навінаў