Незразумелы пратэст на плошчы Т’янь Ань Мэнь


Падчас урачыстага ўзняцця нацыянальнага сцягу на галоўнай плошчы Пекіну паліцыя затрымала жанчыну, якая зладзіла адзіночны пратэст.

У гэтыя дні ў Пекіне праходзіць 18-ы з’езд Камуністычнай партыі Кітаю. На ім будзе абранае новае партыйнае кіраўніцтва і ўрад Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Пасля апошніх акордаў нацыянальнага гімну жанчына пачала раскідваць у натоўпе кавалкі паперы. Яна крычала: «Я сумую па ім (ёй), я насамрэч па ім (ёй) сумую». {movie}Дзіўны пратэст на плошчы Цяньаньмэнь|right|7375{/movie}

З прычыны асаблівасцяў кітайскай мовы з гэтага сказа немагчыма было зразумець пол асобы, па якой сумуе жанчына. Цалкам магчыма, што яна сумуе па Маў Цзэ Дуну, партрэт якога строга назіраў за сабранымі на плошчы.

Заходнія назіральнікі мяркуюць, што прыход да ўлады новага пакалення партыйных лідараў на чале з меркаваным новым галоўным сакратаром ЦК партыі Сі Цзінь Пінам пацягне за сабою палітычныя рэформы.

Пратэст працягваўся нядоўга, паліцыя і людзі ў цывільным літаральна праз паўхвіліны затрымалі жанчыну, сабралі ўсе кавалкі паперы і не дазволілі аператару здымаць далей.

belsat.eu

Стужка навінаў