880 хвілінаў успамінаў: выйшла аўдыё-версія “Споведзі” Ларысы Геніюш


Кружэлку з аўдыёкнігаю „Птушкі без гнёздаў” прэзентавалі ў галерэі „Ў нескладовае”. Зінаіда Бандарэнка прызнаецца, што перад тым, як узяцца за чытанне мемуараў Ларысы Геніюш, яна нават пайшла па блаславенне да святара ды атрымала яго.

ЗІНАІДА БАНДАРЭНКА, ДЫКТАРКА:
“Мова Ларысы Геніюш не надта простая. У яе адное і тое ж слова на адной старонцы напісанае па-рознаму, і націск стаіць розны. Гэтаю моваю размаўлялі з ёю, калі яна маленькаю была, калі яна нарадзілася ў Жлобаўцы, на Зэльвеншчыне”.

Зінаіда Бандарэнка ўпэўненая, што гэтая кніга можа змяніць жыццё. А Генадзь Бураўкін, які таксама прыйшоў на прэзентацыю, мяркуе, што творчасць Геніюш можа паспрыяць адраджэнню самасвядомасці новага пакалення беларусаў.

ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН, ПАЭТ:
“Той, хто прачытае, паслухае гэтую кнігу, будзе лепшым. Не толькі лепшым беларусам, але і лепшым чалавекам”.

Праект аўдыёкнігі ініцыявалі і ажыццявілі Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы ды інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org – на гэтай старонцы твор неўзабаве можна будзе набыць або паслухаць он-лайн.

Іншыя тэмы: “Aerosmith” выпусцілі новы альбом. У Еўропе пачынаюць рыхтавацца да Калядаў.

Стужка навінаў