109-ы дзень пратэсту: суды, акцыі і салідарнасць


Галоўныя падзеі ў краіне за апошнія содні.

Сёння ўначы ад каронавіруса памёр Арцём Казлоў, студэнт 3-га курсу Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Ён ляжаў у ізалятары інтэрнату БНТУ. Інфармацыю @belsat пацвердзіла асоба, якая была з ім у адным пакоі.

Сузаснавальніку kyky.org і The Village Аляксандру Васілевічу падоўжылі ўтрыманне пад вартай яшчэ на месяц.

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Надзея Зелянкова.

«Саша сядзіць у камеры на 12 чалавек, дзе ў людзей запальваюцца ад холаду суставы. Куды пасылкі даходзяць цяпер за тыдзень-паўтара, траплянне кнігі – свята! І мы ўсе закладнікі сітуацыі, бо ўсё, што мы робім, кажам, пішам можа быць выкарыстана супраць яго».

Аляксандр Васілевіч.
Фота: facebook.com

 

 

Сёння берасцейцу Генадзю Шутаву, у якога стрэлілі сілавікі 11 жніўня, магло б споўніцца 45 гадоў.

Берасцейцы прынеслі кветкі і знічы на месца забойства мужчыны. Але ўдзень мемарыял ужо быў разбураны.

Кветкі Шутаву

Мінздароўя апублікавала новую статыстыку COVID-19 у Беларусі.

?За дзень у краіне прырост +1496 выпадкаў; агулам – 128 449 асобаў.

?Памерла +7 чалавек, агулам – 1119 чалавек;

?Ачуняла за дзень 1617 чалавек, агулам – 107 452 пацыенты.

 

Дэпутатка Менгарсавету просіць адмяніць рашэнне аб «узорным парадку».

Вольга Цесакова піша, што 18 лістапада прайшла пазачарговая сесія Менгарсавету, на якой і прынялі рашэнне (https://t.me/belsat/31378) «Аб зацвярджэнні комплексу дадатковых мерапрыемстваў».

Hавiны
Дэпутат гарсавету патрабуе расследаваць гвалт
2020.11.25 22:36

Журналісту «Белсату» Ігару Ільяшу суд прысудзіў 15 содняў за ўдзел у пікетаванні 26 кастрычніка.

У той дзень каля Чырвонага касцёла праходзіў супольны марш студэнтаў і пенсіянераў. Аднак у гэты час Ігар накіроўваўся на завод МАЗ па працы.

Hавiны
Журналісту «Белсату» Ігару Ільяшу прысудзілі 15 содняў нібыта за ўдзел у пікетаванні 26 кастрычніка
2020.11.25 21:15

Генеральная пракуратура пракаментавала справу аб разгалашэнні медычнай тайны датычна смерці Рамана Бандарэнкі, паводле якой праходзяць журналістка TUT.by Кацярына Барысевіч і лекар-анестэзіёлаг Арцём Сарокін.

Паводле версіі пракуратуры, Барысевіч не стала звяртацца па інфармацыю да афіцыйных органаў, а схіліла лекара да разгалашэння Арцёма Сарокіна. У любым разе, як піша пракуратура, апублікаваныя дакументы былі няпоўныя: адсутнічае апублікаванне сведчання на наяўнасць этанолу ў мачы.

 

А увечары беларусы зноў выйшлі на акцыі салідарнасці.

Стужка навінаў