Кастрычнік сёлета, шчыра кажучы, не ўдаўся: напачатку месяца ажно на траціну падаражэла мяса, учора ў паўтара раза – гарэлка, а ўжо заўтра кошты на некаторыя малочныя вырабы вырастуць ажно на 35 %, хлеб – на 10 %.
Тым часам урад рапартуе, што эканоміка дэманструе стабільнасць, і нагадвае, што нядаўна павялічыліся пенсіі.
«Белсат» запытаў жыхароў Менску: што яны думаюць пра чарговае падаражэнне? А таксама: што расце хутчэй – кошты ці заробкі беларусаў? {movie}Што расце хутчэй – кошты ці заробкі?|right|7151{/movie}
Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.
belsat.eu