Беларусы кідаюць піць?


Цягам 9-ці месяцаў гэтага года скараціўся продаж алкаголю, кажа статыстыка. Гэтыя лічбы, аднак, не абнадзейваюць, бо тут не абышлося без «асаблівасцяў».{movie}Беларусы кідаюць піць?|left|7058{/movie}

Нацыянальны статыстычны камітэт падлічыў, што сёлета ў Беларусі грамадзяне набылі менш алкаголю, чымся за мінулы год, але гарэлка тут выключэнне. Летась «белая» ў структуры продажу складала 45 % алкаголю, а ў 2012-м на яе долю прыпадае амаль 50 %.

Усіх жа лікёра-гарэлачных вырабаў гандлёвыя ўстановы рэалізавалі за 9 месяцаў на 5 % менш, чымся за гэты ж перыяд летась. Знізіўся продаж каньяку і брэндзі. Цягам года, аднак, узрос продаж піва, вінаградных, ігрыстых і шампанскіх вінаў, а таксама слабаалкагольных напояў.

Скарачэнне продажу алкаголю адбываецца, як аказалася, праз змяншэнне рэалізацыі высакародных дарагіх напояў. Танны алкаголь па-ранейшаму застаецца папулярным у сярэднестатыстычнага беларуса.

belsat.eu

Стужка навінаў