Як ацэньваеце красамоўнасць Лукашэнкі?


Выступаў і прэсавых канферэнцыяў прэзідэнта чакаюць усе журналісты. Часта не таму, што спадзяюцца пачуць нешта новае, а каб запісаць свежыя «перлы» і арыгінальныя моўныя канструкцыі кіраўніка дзяржавы.

Разам з тым нельга не прызнаць, што былы дырэктар саўгасу можа пахваліцца яскраваю харызмаю і ўменнем доўга і ўпэўнена прамаўляць. {movie}Як ацэньваеце красамоўнасць Лукашэнкі?|right|6996{/movie}

“Белсат” запытаў магілёўцаў: як яны ацэньваюць аратарскія здольнасці Лукашэнкі?

Меркаванні падзяліліся: прыкладна палова апытаных адзначыла, што з захапленнем слухае прамовы прэзідэнта, бо той кажа ўпэўнена і такім чынам, што простыя грамадзяне яго разумеюць; іншыя прызналіся, што за 18 гадоў ужо стаміліся ад бясконцай пустой рыторыкі Лукашэнкі.

Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.

belsat.eu

Стужка навінаў