Прэс-служба Лукашэнкі купіла друкарку Бендэра?


Як вядома, Шура з “12 крэслаў” Ільфа і Пятрова купіў для Астапа друкарскую машынку “з турэцкім акцэнтам”. Цяпер падобная друкарка “ўсплыла” ў прэс-службе Лукашэнкі. У адным з тэкстаў амаль не сустракаецца літара “ў”, замест яе – “э”.

“Тэрыторыя парка з’яэляе сабой маляэнiчы пейзаж у цэнтральнай частцы Гомеля, якi ўтвараецца высокай тэрасай правага берага р.Сож, якая рассякаецца некалькiмi ярамі – слядамi вадатокаэ ляднiковага перыяду”, – сярод іншага гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, прысвечаным Гомельскаму палацава-паркаваму ансамблю.

Паводле сайту кіраўніка дзяржавы, палацава-паркавы ансамбль “не мае аналагаэ” ў Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў