Аляксандр Класкоўскі: Рэжым бярэ закладнікаў для гандлю з Захадам


Экс-кандыдатам на прэзідэнцтва пачалі прад’яўляць абвінавачванні.

Абвінавачванні ў арганізацыі массавых беспарадкаў (арт. 293 КК РБ) прад’яўлены Дзмітрыю Вусу, Рыгору Кастусёву, Уладзіміру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму, Андрэю Саннікаву, Мікалаю Статкевічу і некаторым давераным асобам дэмакратычных кандыдатаў. Максімальны тэрмін пакарання па гэтым артыкуле — 15 гадоў зняволення. Някляеву, Саннікаву, Статкевічу і Рымашэўскаму на 2 месяцы падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай.

На думку палітолага Аляксандра Класкоўскага, рэпрэсіі патрэбны не толькі для таго, каб запалохаць грамадзянскую супольнасць. Дзяржава адмыслова набірае штат палітычных закладнікаў, якія патрэбны ёй для “гандлю” з Захадам. “Гэтая схема была адпрацавана ў 2006 годзе. Тады ў абмен на вызваленне Аляксандра Казуліна ўладам удалося распачаць дыялог з Еўропай”, — нагадвае палітолаг.

belsat.eu

Стужка навінаў