Кніга Змітра Саўкі атрымала ўзнагароду конкурсу імя Мялеція Сматрыцкага


Працу выбітнага беларускага лінгвіста Змітра Саўкі «Фанетычна-графічная адаптацыя запазычанняў у беларускай мове» адзначылі спецыяльнай узнагародай «In memoria». Аўтар даследавання памёр у 2016 годзе.

Узнагароду ад імя сям’і аўтара атрымаў прафесар Радаслаў Калета, загадчык кафедры беларусістыкі і сурэдактар манаграфіі.
Фота: ksi.uw.edu.pl

У Польшчы ўзнагародзілі пераможцаў трэцяга конкурсу на найлепшую навуковую манаграфію па беларускай і ўкраінскай культуры імя Мялеція Сматрыцкага пад патранатам свайго рэктара Варшаўскага ўніверсітэту.

Манаграфія Змітра Саўкі «Фанетычна-графічная адаптацыя запазычанняў у беларускай мове», выдадзеная кафедраю беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту, атрымала ад журы спецыяльны прыз «In memoria». Кніга ўваходзіць у групу даследаванняў, звязаных з адною з найважнейшых праблемаў сучаснай беларускай мовы – кадыфікацыяй мовы.

Журы конкурсу высока ацаніла шматгадовую працу Змітра Саўкі для развіцця беларускай мовы.

Hавiны
«Не тчэ, забыўшыся, рука». Выйшла з друку кніга Зьмітра Саўкі «Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце»
2021.04.09 13:25

Зміцер Саўка (1965–2016), беларускі лінгвіст, выкладчык, аўтар праграмы «Моўнік» на тэлеканале «Белсат». Адзін з распрацоўнікаў сучаснай кадыфікацыі тарашкевіцы («Беларускі класічны правапіс», Менск, 2005). Аўтар шматлікіх мовазнаўчых публікацыяў, у тым ліку грунтоўных даследаванняў новай рэдакцыі Правілаў беларускага правапісу і пунктуацыі.

Зміцер Саўка быў стыль-рэдактарам тэлеканалу «Белсат» (2007–2016), аўтар шматфункцыйнага онлайнавага сэрвісу «Добрапіс», што дапамагае пазбавіцца памылак у беларускім тэксце, напісаным афіцыйным і класічным правапісамі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў