Затрыманы прэс-сакратар кампаніі «А1» Мікалай Брэдзелеў


Мікалай Брэдзелеў.
Фота: Азаренок. СТВ / Telegram

Сілавікі затрымалі прэс-сакратара кампаніі «А1» Мікалая Брэдзелева. Ягонае фота з’явілася ў тэлеграм-канале прапагандыста СТВ Рыгора Азаронка.

Паводле яго, затрымліваў прэс-сакратара мабільнага аператара «А1» ГУБАЗіК.

Як заяўляецца, Мікалай Брэдзелеў нібыта зліваў закрытую інфармацыю незалежным тэлеграм-каналам.

«Амбасада Аўстрыі ў Менску выказала пратэст супраць такога ігнаравання правоў чалавека», – заявіла ў Twitter кіраўніца дыпмісіі Алёйзья Вёргетэр.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў