Фігурантаў «справы Аўтуховіча» збіраюцца этапаваць у Менск


Баранавіцкага краязнаўцу і актывіста Уладзіміра Гундара ды іншых фігурантаў «справы Аўтуховіча», хто быў у Берасці, этапавалі.

Цяпер яны ў Баранавічах, але гэта ненадоўга. Наступны прыпынак – Менск. Куды дакладна іх перавядуць, пакуль невядома.

Уладзімір Гундар на судзе са сваёй адвакаткаю. Берасце, Беларусь. 2021 года. Фота МК / Белсат

Уладзіміра Гундара, інваліда 2-й групы, 20 траўня 2021 года асудзілі на 3 гады калоніі за гвалт ці пагрозу ўжывання гвалту да службовай асобы. Апроч таго, ён фігурант справы Мікалая Аўтуховіча аб «тэрарызме», суда ў якой яшчэ не было. Яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 289 КК. У лютым яго і яшчэ 11 чалавек у «справе Аўтуховіча» КДБ унёс у афіцыйны спіс тэрарыстаў.

Нагадаем: днямі стала вядома, што Мікалая Аўтуховіча ў канцы лістапада перавялі з менскага СІЗА КДБ у гарадзенскую турму.

Аналітыка
Ці сапраўды існавала «тэрарыстычная група» Аўтуховіча? Аналізуем гучную справу
2021.02.26 20:06

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў