«Беларуснафта» праз санкцыі скасавала свае пастаўкі ў Нямеччыну


«Беларуснафта» скасавала свае планы экспарту ў Нямеччыну на 2022 год па нафтаправодзе «Дружба» пасля новых санкцыяў Еўразвязу. Пра гэта «Reuters» паведамілі тры трэйдары, знаёмыя з гэтым пытаннем.

Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: ІА / Belsat.eu

Большую частку сваёй здабычы нафты «Беларуснафта» рэгулярна экспартуе ў Нямеччыну з дапамогай расейскага нафтаправоду «Дружба». У кастрычніку-снежні Беларусь было заплананава паставіць на нямецкі нафтаперапрацоўчы завод «PCK Schewdt» каля 450 тыс. тон нафты.

У лістападзе «Беларуснафта» аб’явіла тэндар на пастаўкі ў Нямеччыну ў 2022 годзе. Але прадала кампаніі «Shell» толькі частку запланаванага абʼёму экспарту, каля 40 000 тон у месяц. Пасля абвяшчэння санкцыяў кампаніі скасавалі планы паставак на 2022 год, заявілі двое з трэйдараў.

Паставак ужо няма?

Між тым 8 снежня «Интерфакс» паведаміў, што экспартныя пастаўкі нафты з Беларусі ў Нямеччыну ўжо адсутнічаюць з пачатку снежня.

Згодна са статыстыкай, экспартны графік нафты ў далёкае замежжа па «Дружбе» прадугледжваў у снежні пастаўку ў Нямеччыну 151,6 тыс. тон беларускай сыравіны. Але па стане на 7 снежня пастаўкі адсутнічалі.

Hавiны
ЕЗ ухваліў пяты пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі
2021.12.01 12:14

Нагадаем, што на самым пачатку снежня амбасадары Еўразвязу далі зялёнае святло пятаму пакету санкцыяў у дачыненні ўладаў Беларусі. У спіс сярод іншага трапіла і «Беларуснафта».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў