ААЭ не даюць Сірыі ўмяшацца ў вайну з Ізраілем, ліванскія партыі адгаворваюць «Хізбулу»


Не ўвесь арабскі свет гатовы падтрымаць, а тым больш умешвацца ў вайну, якую 7 кастрычніка пачалі ўлады палестынскага сектару Газа супраць Ізраілю.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Ізраільскія салдаты едуць ля паўночнага гораду Кір’ят-Шмана (Kiryat Shmona), недалёка ад мяжы з Ліванам, Ізраіль. 9 кастрычніка 2023 года.
Фота: Jalaa Marey / AFP / East News

Як піша выданне Axios са спасылкай на дзве дасведчаныя крыніцы, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты папярэдзілі сірыйскі рэжым Башара Асада, каб той не ўмешваўся ў вайну Ізраілю з «Хамасам» і не дапускаў нападаў на Ізраіль з сірыйскай тэрыторыі. Адзначаецца, што эмірацкі бок накіраваў свае пасланні высокапастаўленым сірыйскім чыноўнікам, а таксама праінфармаваў адміністрацыю ЗША пра кантакты з сірыйцамі.

Axios падкрэслівае, што ААЭ маюць большы ўплыў на сірыйскі ўрад, чым большасць арабскіх краін рэгіёну. Але таксама яны падтрымліваюць цесныя стасункі з Ізраілем.

Раней МЗС ААЭ асудзіў напады «Хамасу» на Ізраілю. Там заявілі, што былі шакаваныя паведамленнямі пра атакі на цывільных ізраільцянаў.

Ліванцы таксама супраць вайны

Тым часам арабскія хрысціянскія партыі заклікаюць «Хізбулу» не ўцягваць Ліван у вайну.

«Тое, што адбываецца ў Газе, павінна застацца ў Газе», – заявіў прэс-сакратар Ліванскіх сілаў, найбуйнейшай партыі апанентаў «Хізбулы».

Спікер партыі «Катаіб» таксама перасцярог ад эскалацыяў, якія могуць уцягнуць Ліван у вайну.

Нават лідар саюзнага «Хізбуле» хрысціянскага Свабоднага патрыятычнага руху Джыбран Басыль замест таго, каб «пакласці канец ізраільскаму ўтварэнню», заклікаў заняцца «будаўніцтвам ліванскай дзяржавы».

Між тым Расея рыхтуе візіт у Маскву прэзідэнта Палестыны Махмуда Абаса. Сама дамоўленасць пра яго ўжо дасягнутая. Абас узначальвае партыю «Фатх», якая канкуруе з «Хамасам», але разам з тым ён не мае ўлады над сектарам Газа.

Агляд
Што за арганізацыі «Хамас» і «Хізбула», якія абвясцілі вайну Ізраілю. І хто стаіць за імі
2023.10.10 08:00

Тэрарысты групоўкі «Хамас» з сектару Газа 7 кастрычніка пачалі маштабны напад на Ізраіль, у выніку краіна перайшла ў стан вайны. Ізраіль абвясціў аб аднаўленні кантролю над усімі паселішчамі каля Газы, аднак баі працягваюцца.

Паводле звестак на вечар 9 кастрычніка, у выніку нападу «Хамасу» на Ізраіль загінулі больш як 900 ізраільцянаў і замежных грамадзянаў. Сама меней 2616 чалавек атрымалі раненні. У сектары Газа тым часам загінулі 687 палестынцаў і яшчэ 3800 атрымалі раненні. Таксама паведамляецца, што 17 палестынцаў, у тым ліку чацвёра дзяцей, загінулі ў выніку дзеянняў ізраільскай арміі на Заходнім беразе ракі Іярдан, 295 атрымалі раненні. Ізраільскія вайскоўцы заяўляюць, што знішчылі 1500 палестынскіх баевікоў.

Каментар
Ці будзе вялікая вайна на Блізкім Усходзе? Хто і навошта дапамагаў у нападзе на Ізраіль
2023.10.09 21:56

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў