Манекены амапаўцаў і аніматары ў форме міліцыі. Як у Менску адзначалі «Дзень гораду»


10 верасня ў Менску адзначалі афіцыйны Дзень гораду. Святочны кірмаш каля Палацу спорту, фэст «Менск старажытны», фестываль беларускай кухні, кібер-турнір і фаер-шоў. Смачна і відовішчна. Але ўсё чамусьці з прысмакам вайсковага жалеза і адчуваннем, што з-за кожнага намёту за табой сочыць чалавек у форме. Чытачы «Белсату» зведалі гэта на сваёй скуры. Прапануем іх фотарэпартаж з імпрэзаў у Менску.

Манекен у форме супрацоўніка міліцыі са шчытом, гумовым друком і ў шлеме стаіць каля палаткі дэпартаменту аховы ў Дзень гораду. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Упрыгожаная стэла «Менск – горад-герой» у Дзень гораду. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Фатаграфія Лукашэнкі на майцы ў намёце з «мерчам першага». Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Хлопец фатаграфуецца з аніматарам у форме супрацоўніка міліцыі ў Дзень гораду. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Хлопец фатаграфуецца на фоне ваеннай тэхнікі ў Дзень гораду. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Удзельнікі фестывалю «Менск старажытны» на галоўная пляцоўцы фестывалю ў Дзень гораду. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Хлопец выглядвае з акенца аўтазака ў Дзень гораду. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Мужчына праводзіць з дзецьмі размінку ў баксёрскім рынгу ў Дзень гораду. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Ваенная тэхніка стаіць уздоўж праспекта Пераможцаў у Дзень гораду. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Сабакі кінолагаў непадалёк ад Палацу Спорту ў Дзень гораду. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Хлопец з кубкам праходзіць паміж машынамі для разгону мітынгаў. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Галоўная сцэна Дня гораду каля Палаца Спорту. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Удзельнікі фестывалю «Менск старажытны» у Дзень гораду на галоўная пляцоўцы. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат
Супрацоўнік міліцыі стаіць паміж двух намётаў у Дзень гораду. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў