Экспарт Беларусі за сем месяцаў бягучага году знізіўся на 4,2 %


Экспарт тавараў і паслуг Беларусі скараціўся па выніках першых сямі месяцаў бягучага году на 4,2 %, Але імпарт знізіўся яшчэ больш – на 7,4 %. Такім чынам у выніку склаўся прафіцыт вонкавага гандлю, паведамляе Нацбанк.

Беларускія рублі.
Фота: Белсат

Паводле справаздачы Нацбанку, агулам экспарт беларускіх тавараў і паслуг з студзеня па ліпень бягучага году скараціўся на 4,2 % да 25,17 млрд долараў. Нашая краіна экспартавала тавараў на 2,7 % меней чым летась. Імпарт тавараў знізіўся на 6,6 %.

Экспарт паслуг знізіўся на 9,7 %, а імпарт упаў на 12,8 %.

Пры гэтым па выніках сямі месяцаў вонкавы гандаль атрымаўся з прафіцытам у памеры 2,8 млрд долараў.

Інфаграфіка
У Беларусі зменшылася гадавая інфляцыя. Але нязначна
2022.09.09 17:34

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў