У школах з'явіліся «адрэагаваныя» падручнікі па «Гісторыі Беларусі» для старшакласнікаў


Улады «адрэагавалі» падручнікі па «Гісторыі Беларусі» для 11 класаў. Мала таго, што прадмет выкладаецца на расейскай мове, значнае месца ў новы «падручніку» надаецца калабарантам і ўжывання імі бел-чырвона-белай сімволікі. На гэта звяртае ўвагу гісторык Ігар Мельнікаў у сваім Facebook.

На змест новага падручніка па «Гісторыі Беларусі» для 11 класа звярнуў увагу гісторык Ігар Мельнікаў.

«Для мяне ўжо дзікунства, што гісторыя Беларусі выкладаецца на расейскай мове. У свой час я нават паверыць у гэта не мог. Але ж і змест гэтага «выдання» «дастасаваныя», мякка кажучы, да патрэб рэчаіснасці. Які »смачны« акцэнт зроблены на калабарантаў і як моцна «падкрэслена» іх бел-чырвона-белая сутнасць. Жудасна, што ў 21 стагоддзі адбываецца такая маніпуляцыя гістарычнымі фактамі і ведамі. Бедныя беларускія дзеці, якім прыйдзецца па гэтым вучыцца. Дарэчы, бачу, што падручнік быў падрыхтаваны аўтарамі з БДПУ. Мой альма-матар. З адным з аўтараў і ўвогуле за адной універсітэцкай партай сядзелі. Эх, цяжкія часы. Не весела гэта ўсё», – напісаў Ігар Мельнікаў.

Сапраўды, у падручніках акцэнтуецца ўвага на тым, што ў часы Другой Сусветнай вайны калабаранты карысталіся бел-чырвона-белай сімволікай.

«З снежня 1941 году існавалі нарматыўныя прадпісанні, якія рэгулявалі дзейнасць народных школ. Навучальны працэс у школах атрымаў пранямецкую скіраванасць. У кожным класе вывешваўся партрэт Гітлера, упрыгожаны з абодвух бакоў бел-чырвона-белымі стужкамі. Абавязковы вітаннямі былі словы «Жыве Беларусь» (як аналаг прывітання «Хайль Гітлер» для мясцовых жыхароў)».

«Беларускія калабарацыяністы, паліцаі насілі на левым рукаве ўніформы бел-чырвона-белыя стужкі або шэўроны-нашыўкі ў выглядзе бел-чырвона-белага сцягу, на галаўных уборах – бел-чырвона-белы аколыш і кукарду з «Пагоняй».

Падручнік па «Гісторыі Беларусі» для 11 класа.
Фота: Ігар Мельнікаў / Facebook
Падручнік па «Гісторыі Беларусі» для 11 класа.
Фота: Ігар Мельнікаў / Facebook

Варта адзначыць, што ў той жа час і расейскія калабаранты карысталіся «трыкалорам», сцягам, які цяпер з’яўляецца дзяржаўным. Што да вітання «Жыве Беларусь», нібыта аналаг «Хайль Гітлер» для мясцовых, то гэта зʼяўляецца маніпуляцыяй. Словы «Жыве Беларусь» выкарыстоўвалі беларускія паэты і пісьменнікі ў сваёй творчасці ў савецкія часы.

Падчас жнівеньскіх падзеяў мінулага году ў Беларусі з’явіўся феномен бел-чырвона-белага сцягу. За кароткі час сімволіка стала нацыянальнай. Сцяг лунаў над дамамі, падчас акцыяў. Улады абвесцілі сапраўдную вайну сцягу і цяпер жорстка пераследуюць грамадзянаў, якія абазначаюць сімволіку ў публічных месцах.

Варта адзначыць, што першая інаўгурацыя Лукашэнкі адбывалася пад бе-чырвона-белым сцягам.

Hавiны
Дзяўчыну аштрафавалі за чорна-бел-чырвоныя валасы
2021.09.10 16:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў