На вайсковых могілках у Горадні зніклі памятныя надпісы. Бондарава піша, што задаволеная


Гарадзенская праўладная актывістка Вольга Бондарава паведамляе, што два гады змагалася за тое, каб на гарадскіх вайсковых могілках, дзе пахаваныя салдаты Войска Польскага, зніклі памятныя надпісы на польскай мове. У сваіх сацыяльных сетках яна піша, што гэта ў рэшце адбылося.

Зніклыя памятныя надпісы на могілках у Горадні.
Фота: Бондарава / Тэлеграм

У Горадні на гарадскіх вайсковых могілках, дзе пахаваныя салдаты Войска Польскага, з магілаў зніклі памятныя надпісы. Праўладная актывістка Вольга Бондарава піша, што вельмі задаволеная з гэтага: паведамляе, што «змагалася» з гэтымі надпісамі 2 гады.

На вайсковых могілках у Горадні пахаваныя салдаты расейскай і нямецкай арміяў, якія загінулі ў Першую сусветную вайну, а таксама пахаванні салдатаў Войска Польскага, якія загінулі падчас савецка-польскай вайны. Тут быў усталяваны помнік рэпрэсаваным польскім афіцэрам з адпаведнаю памятнаю табліцай.

Зніклыя памятныя надпісы на могілках у Горадні.
Фота: Бондарава / Тэлеграм

Апаганьванне і знос польскіх помнікаў за апошнія гады ў Беларусі адбыліся ў некалькіх месцах нават пры ўдзеле мясцовых уладаў.

Hавiны
У Горадні знік памятны знак у гонар паўстання Каліноўскага
2023.07.20 18:47

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў