За абразу Лукашэнкі суд адправіў 74-гадовую жанчыну ў калонію на 3,5 года


У Бабруйску 8 жніўня завяршыўся суд у крымінальнай справе супраць 74-гадовай Наталлі Таран, якую вінавацілі ў абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго. Суд адправіў жанчыну ў калонію на 3,5 года, паведамляюць праваабаронцы.

Наталля Таран. 
Фота: viasna96/Telegram

Наталлю Таран абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 за абразу Лукашэнкі, ч. 2 арт. 367 за паклёп у дачыненні да Лукашэнкі і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). Справу разглядалі ў закрытым рэжыме, таму іншыя падрабязнасці крымінальнага працэсу невядомыя.

Суддзя Вольга Серакова прызнала жанчыну вінаватай ува ўсіх пунктах абвінавачання і прызначыла ёй 3,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Наталлю, якая была пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах, узялі пад варту ў будынку суда. Цяпер яна ў бабруйскім СІЗА № 5.

Каментар
Два гады ва ўмовах жорсткага тэрору, і спыняць рэпрэсіяў улады пакуль не збіраюцца
2022.08.10 08:23

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў