Уначы расейскія войскі абстралялі горад на Днепрапятроўшчыне. Загінулі 13 чалавек, пяцёра – у цяжкім стане


У ноч на 10 жніўня расейскія войскі абстралялі Міроўскую грамаду і горад Марганец за 30 кіламетраў на ўсход ад Нікапалю ў Днепрапятроўскай вобласці. Кіраўнік абласной адміністрацыі Валянцін Рэзнічэнка паведаміў, што на 9:00 загінулі 13 мірных жыхароў, 11 чалавек параненыя, пяцёра з іх – у цяжкім стане.

Расейскія войскі абстралялі Марганец 10 жніўня.
Фота: dnipropetrovskaODA/Telegram
Фота: dnipropetrovskaODA/Telegram
Фота: dnipropetrovskaODA/Telegram

Усяго былі выпушчаныя каля 80 рэактыўных снарадаў з РСЗА «Град», паведаміў кіраўнік Крыварожскай ваеннай адміністрацыі Аляксандр Вілкул.

Паводле Рэзнічэнкі, у горадзе пашкоджаныя больш за 20 шматпавярховікаў, прыватны дом, дзве школы і інтэрнат, Палац культуры, цэнтр надання адміністрацыйных паслуг, будынак гарсавету і яшчэ некалькі адміністрацыйных памяшканняў. Акрамя таго, выведзеная са строю электралінія, некалькі тысяч жыхароў засталіся без святла.

У паселішчы ў выніку ўдару пашкоджаныя 11 дамоў, два газаправоды і аўтамабілі.

Фота: dnipropetrovskaODA/Telegram
Фота: dnipropetrovskaODA/Telegram
Аб’ектыў
Расследаванне «Белсату» пра беларусаў-баевікоў, якія ў вайне ва Украіне ваююць на баку Расеі
2022.08.09 23:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў