Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 10 жніўня


Цягам двух гадоў у Беларусі не спыняюцца ціск і пераслед грамадзянаў з боку сілавікоў. «Белсат» штовечар робіць агляд рэпрэсіяў за дзень.

Крыніца: viasna96 / Telegram

У Бабруйскім судзе 10 жніўня вынеслі прысуд па крымінальнай справе супраць пяці мясцовых жыхароў, трое з якіх унесены ў «тэрарыстычны» спіс КДБ. Ім прысудзілі ад двух гадоў «хатняй хіміі» да 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Hавiны
У Бабруйску вынеслі прысуды «рэйкавым партызанам» – да 16 гадоў калоніі
2022.08.10 15:31

У Баранавічах на Паркавай вуліцы затрымалі «афганца» Генадзя Борыса. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі АМАП. Паводле папярэдняй інфармацыі, нагода — каментары пра ўладу ў «Аднакласніках».

74-гадовай мясцовай жыхаркі Наталлі Таран суддзя Вольга Серакова прысудзіла пакаранне па трох артыкулах КК.

Hавiны
За абразу Лукашэнкі суд адправіў 74-гадовую жанчыну ў калонію на 3,5 года
2022.08.10 12:41

У Мінску за ўдзел у пратэстах затрымалі Валерыю Шалесную. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што яна разам з сяброўкамі прыняла ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Менску.

ГУБАЗіК затрымаў 32-гадовага мінчука Паўла Мазурэнку. На «пакаяльным відэа», якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, ён кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту.

Менскі абласны суд пачаў разгляд «справы аб дзяржперавароце». На фота: Аляксандр Фядута. Менск, Беларусь. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: БелТА

Жонка Аляксандра Фядуты Марына Шыбко распавяла пра стан мужа:

«Вельмі цяжка хварэў зімой – у яго два разы была пнеўманія, не мог ляжаць, не мог спаць, яму нават дазвалялі сядзець ноччу, а днём ляжаць. І цяпер відаць, што чалавек не здаровы».

Адміністрацыя калоніі «Воўчыя норы» пакарала мастака Алеся Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ.

Hавiны
Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна змясцілі ў ПКТ
2022.08.10 20:01

Былога галоўнага рэдактара газеты «Борисовские новости» Анатоля Букаса арыштавалі на 15 содняў.

У Гомельскім абласным судзе 63-гадовага Уладзіміра Рабчанка за каментары асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама да штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.

У Дуброўна сілавікі затрымалі Людмілу Чамурака, жонку актывіста Міхаіла Чамуракі , які збег з «хіміі».

У Гродне затрымалі грузчыка Андрэя Цішурова. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што ў 2020 годзе ён «паддаўся ўплыву экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў і пачаў распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы на сваёй старонцы».

Стала вядома пра затрыманне 33-гадовага Дзмітрыя Савянка. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што пасля выбараў ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а пасля зарэгістраваўся ў плане «Перамога».

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 32-гадовай Кацярыны Лукашэвіч.

Hавiны
За ўдзел у пратэстах ГУБАЗіК затрымаў жанчыну ў дэкрэце
2022.08.10 23:20

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў