Журналіст Гардон адказаў на пагрозы Лукашэнкі піццём ягонага падарунка


У час «Вялікай размовы» 9 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон «нагнятае», таму яго трэба на два тыдні пасадзіць у следчы ізалятар «за балбатню». Гардон адказаў на відэа.

Дзмітрый Гардон нагадаў, што перад выбарамі запісваў з Аляксандрам Лукашэнкам вялікае інтэрв’ю. Пасля таго інтэрв’ю, кажа Гардон, Лукашэнка змяніўся: узурпаваў уладу, стаў па-барбарску змагацца са сваім народам. Праз гэта ён назваў Лукашэнку «дэспатам» і «разбойнікам», «нелегітымным з усіх бакоў». Пачуць абразу ад такога чалавека Гардон палічыў за гонар.

Гардон таксама згадаў, што пасля таго інтэрв’ю Лукашэнка падарыў яму цукеркі і гарэлку, якія ён ужо з’еў і выпіў, а таксама беларускі бальзам, які ён яшчэ не кранаў. У сувязі з тым, што абраза ад Лукашэнкі яму была «як бальзам на душу», Гардон выпіў (ад 7-й хвіліны на відэа) поўную шклянку 40-градуснага напою.

«Я хачу выпіць за тое, каб цудоўны народ братняй Беларусі пахутчэй стаў па-сапраўднаму вольным, – казаў Гардон са шклянкай бальзаму ў руцэ. – Каб да ўлады прыйшлі людзі, якія будуць любіць свой народ».

Гардон асобна адзначыў, што звяртаецца да Лукашэнкі ў футболцы з бел-чырвонымі палоскамі і закусіў бальзам зефірам з бел-чырвонага пакунку.

Журналіст завершыў відэа зваротам у духу відэа беларускага рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева:

«Цік-так, цік-так. Чуеце? Гадзіннічак цікае. Ваш, Аляксандр Рыгоравіч, гадзіннічак».

Hавiны
Літва дапусціла ўвядзенне санкцыяў Еўразвязу супраць беларускага алкаголю
2021.08.10 09:54

АА belsat.eu

Стужка навінаў