Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка начальніка сваёй службы бяспекі


Аляксандр Лукашэнка сваім указам № 306 вызваліў ад пасады намесніка начальніка Службы бяспекі прэзідэнта Сяргея Мігаса.

Адпаведны дакумент падпісаны 10 жніўня.

Картэж Аляксандра Лукашэнкі.
Фота: ТАСС

У адпаведнасці з указам Сяргей Мігас звольнены з вайсковай службы і адпраўлены ў адстаўку з правам нашэння вайсковай формы і знакаў адрознення.

Ён быў прызначаны на гэтую пасаду ў сакавіку 2018 года.

Раней гэтую пасаду займаў Дзмітрый Шахрай, але ён у снежні 2017 года пайшоў на павышэнне, узначаліўшы службу пасля сыходу былога яе кіраўніка Андрэя Паўлючэнкі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў