У Бранскай вобласці Расеі выбухам на чыгунцы пашкодзіла беларускі лакаматыў


У Бранскай вобласці адбыўся чарговы інцыдэнт на чыгунцы. Партызаны тут учынілі падрыў чыгуначных каляінаў. На перагоне Робчык – Пясчанка проста перад грузавым цягніком спрацавала выбуховае прыстасаванне, выбух пашкодзіў шкло кабіны машыніста. Пра гэта паведаміў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз.

Пашкоджаны ў Расеі беларускі лакаматыў.
Фота: telegram/ @motolkohelp

Рэйкавыя партызаны ў Расеі ўчынілі чарговы напад на чыгунку. 9 ліпеня ва Унецкім раёне Бранскай вобласці, на перагоне Робчык – Пясчанка на чыгуначных каляінах перад грузавым цягніком яны ўзарвалі выбуховую прыладу.

Паведамляецца, што ў цягніку пашкодзілася шыба кабіны машыніста, але рэйкі вытрымалі выбух і засталіся цэлымі, пацярпелых няма.

Пашкоджаны ў Расеі беларускі лакаматыў.
Фота: telegram/ @motolkohelp
Пашкоджаны ў Расеі беларускі лакаматыў.
Фота: telegram/ @motolkohelp

Пазней Telegram-канал @motolkohelp звярнуў увагу, што нумар пашкоджанага цягніка – 2ТЭ10УК-0388. Гэты магістральны цеплавоз належыць Беларускай чыгунцы, а дакладней – гомельскаму дэпо ТЧ-8. Магчыма, падчас выбуху на цеплавозе працавала беларуская брыгада.

Hавiны
Ваўкавыскія партызаны паставілі бчб-сцяг і сцяг Украіны на Шведскай гары
2022.07.05 19:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў