Беларускі мастак стварыў дыван «Мы з задавальненнем з’ямо ўсё, што спрабуе нас падпарадкаваць»


Мастак Максім Восіпаў зрабіў дывановы рымейк на карціну Барыса Казакова «Снежань» – «са знаёмым з маленства сюжэтам драматычнага забойства і смалення вепрука на Каляды».

Дыван Максіма Восіпава «Мы з задавальненнем з’ямо ўсё, што спрабуе нас падпарадкаваць».
Фота: Я все могу объяснить/facebook

Мастак піша, што пачаў працаваць над дываном напярэдадні 24 лютага, пасля на 1,5 месяца той быў закінуты і нарэшце скончаны:

«Паспрабуйце ўявіць:

Пракляты беларускі фаталізм.

Абыякавасць, памяркоўнасць і хатаскрайнасць.

Болькі, шнары і траўмы, якія мы так любім расчэсваць да крыві.

Цяжкі досвед, які мы з гонарам носім на сабе, як тое непрыгожае дзіцё катлету на шыі, каб з ім сябравалі хаця б сабакі.

Упартае пачуванне сябе абʼектам, а не субʼектам у агульнай прасторы.

Засяроджанасць на захаванні культуры, а не на яе развіцці насуперак усяму.

І нават я*учы кончаны русский мир.

Усё гэта – туша ўзгадаванага намі шматгаловага монстра, які рохкае ў пуні, патрабуючы пільнай увагі, шмат ежы і іншага клопату. З ім немагчыма змагацца – ён больш важкі. Ад яго немагчыма збегчы – ён будзе побач, бо вы – яго гаспадар. На яго немагчыма забыцца – ён заўсёды пра сябе нагадае.

Таму самы час падзяліць монстра на шынку і карэйку, грудзінку і кумпячок, галяшку і рульку. І паглынуць, ператварыўшы яго бялкі, тлушчы і вугляводы ў чыстую карысную энергію. Прынамсі аж пакуль ён не паглынуў нас».

Hавiны
У Беларусі новы флэш-моб: матулі супраць вайны
2022.07.06 17:11

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў